- Русские народные сказки
- Украинские народные сказки
- Белорусские народные сказки
- Восточные народные сказки
- Сказки братьев Гримм
- Сказки Андерсена Х.К.
- Сказки Шарлья Перро
- Сказки Киплинга Р.Д.
- Сказки Афанасьева А.Н.
- Сказки Бажова П.П.
- Жуковский В.А.
- Сказки Пушкина А.С.
- Сказки Салтыков-Щедрин
- Сказки Алексея Толстого
- Сказки Льва Толстого
Сказка Королевна и разбойники
Королевна и разбойники - сказочника Афанасьева.Сказку можно читать детям онлайн, либо скачать к себе на телефон или компьютер в трех форматах fb2, txt, rtf. Больше произведений вы можете посмотреть в сборнике сказок в разделе Сказки Афанасьева А.Н.
Понравилось? Поделись с друзьями:
Сказка рекомендована для чтения детям 4 лет
Быў сабе круль з крулёвай, і мелі адну дачку вельмі харошую, і да яе сваталіся дванаццаць кавалераў1, а тые кавалеры былі ўсе разбойнікі. Тые разбойнікі прасілі, каб калі-небудзь яна да іх прыйшла багата ўбранная. Аднаго разу, без ведама айца2, яна сабралася дый пашла па той дарозе, па якой яны ёй наказалі. Ідзе яна дак ідзе лесам, аж у лесе стаіць палац3. Вайшла ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй4 чалавечай, у другой хаце ўсё чалавечые голавы, ногі, рукі, у трэцяй ўсё тулубы5 чалавечые, у чацвёртай самые боты6 і чаравікі7, у пятай адзеннё8 суконнае і матэрыі, у шостай і у сёмай срэбро і брыльянты, а восьмая — тая хата, гдзе жылі разбойнікі.Хадзіла яна, хадзіла па ўсех пакоях, і як пачула9 стук — схавалася пад ложко. Сядзіць яна там аж ўходзяць тые дванаццаць разбойнікаў і прыводзяць с сабою неякую вельмі харошую і багатую панну: ўзялі яну разабралі10 дагала, палажылі на калодку і зарэзалі, а после зачалі знімаць персцёнкі з рук, і з аднаго пальца ніяк11 не маглі зняць. Адзін кажа, што аддайце мне гэты персцёнак. «Добра!» — казалі ўсе. Ён узяў сакеру і як рубнуў, дак палец з персцёнкам паляцеў пад тое ложко, гдзе сядзела кралеўна. Разбойнік палез пад ложко шукаць12 персцёнка; але як было цёмна, то не знайшоў персцёнка і адлажыў да заўтра.
Кралеўне аж млосно13 зрабилася са страху, бо яна чула ўсю іх гутарку14. Яны гаварылі, каб як-небудзь звясці кралеўну да сябе ўбранную і после забіць. Доўго гулялі, пілі, елі разбойнікі, а як падышла поўнач, дак ўсе парасходзілісе: адзін пашоў у лес, другі пашоў на гасцінец15, трэці на другі гасцінец, а рэшта16 парасходзілісь ў усе стороны. Кралеўна, як яны павыходзілі, вылязла з-пад ложка дый пайшла проста дадому. Прыйшоўшы дадому, яна нічого нікому не казала, што бачыла, і лягла спакойна спаць.
На другі дзень рана расказала кралеўна аб усём свайму бацьку, і ён, канечна, захацеў іх палавіць. Аж таго самаго дня прыежджаюць усе тые разбойнікі на абед да караля. Доўго сядзелі тые разбойнікі, а после сталі абедаць. Як толькі зачалі есці, кралеўна зачала так расказваць: «Мне снілася сягодня, што пашла да вас ў госьці. Ішла я дак ішла той дарогай, якой вы мне наказалі, аж стаіць палац; ўхаджу я ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай, у другой хаце голавы, ногі, рукі, у трэцім пакоі тулубы чалавечые, у чацвёртым пакоі самые боты і чаравікі, у пятым пакоі адзеннё суконнае і матэрыі, у шостым пакоі самае срэбро і брыльянты. А после пачула стук і схавалася пад ложко. Сядзела я там, сядзела, аж ўходзяць дванаццаць мущын і прывялі з сабою адну вельмі харошую і багатую панну; палажылі яну на калодку і зарэзалі. После пазнімалі персцёнкі з рук, але аднаго персцёнка ніяк не маглі зняць. Дак адзін разбойнік кажэ: аддайце мне гэты персцёнак, я яго зніму. Яны аддалі той персцёнак, і ён адрубаў яго з пальцам; але той палец паляцеў пад тое ложко, гдзе я сядзела».
Калі гэта расказвала кралеўна, разбойнікі ўсе пачырванелі17 і дагадаліся, што кралеўна была ў іх і ўсё бачыла. После кралеўна выняла персцёнак з пальцам з кішэні18 і сказала: «Гэта, што я гаварыла, мне не снілося, але было праўда!» Тые разбойнікі, бачучы, што будзе кепско19, з-за стала дый у ногі20 праз окна; але там сядзелі прыгатаваные людзі, каторые іх усіх палавілі, павязалі і прывялі да караля. Кароль зараз казаў прыгатаваць железные бораны ўсіх дванаццаць разбойникаў парасцягаць; а кралеўну аддаў замуж за аднаго вялікаго кралевіча. Вяселля было гучнае, а па вяселлі паехалі да таго палацу, гдзе жылі разбойнікі, і пазабіралі ўсё багацтва і, прыехаўшы назад, далі бал, на каторым і я быў, мед-піво піў, па барадзе цякло, ў роце не было.
Ссылки:
1 Женихов.
2 Отца.
3 Дворец.
4 С кровью.
5 Туловища.
6 Сапоги.
7 Башмаки.
8 Одежда, платье.
9 Послышала.
10 Раздели.
11 Никак, никаким образом.
12 Искать.
13 Тошно.
14 Разговор.
15 Большая дорога.
16 Остальные.
17 Покраснели, побагровели.
18 Из кармана.
19 Плохо.
20 То есть бежать.
21 Шумное, громкое.
Королевна и разбойники // Народные русские сказки А. Н. Афанасьева: В 3 т. — М.: Наука, 1984—1985. — (Лит. памятник